четверг, 26 сентября 2024 г.

 

Пазакласнае чытанне

8 кастрычніка 
адбудзецца ўрок пазакласнага чытання па тэме 
Увосень і верабей багаты".
Неабходна:
1) Прачытаць некалькі апавяданняў і вершаў з хрэстаматыі на с. 39-56. Знайсці і выпісаць 
у сшытак па беларускай літаратуры 4-6 вобразных выразаў, якія адносяцца 
да апісання восені ці восеньскіх з'яў, умець іх тлумачыць. Прынесці хрэстаматыю 
і сшытак на ўрок.
Напрыклад: падкралася восень - значыць наступіла нечакана.
загарэўся пад стрэхамі клён - на клёне з'явіліся чырвоныя лісты, вецер свішча так, як звер 
і г.д.
2) Вывучыць на памяць верш В.Жуковіча "Адляцелі жураўлі" (с. 42)
3)Навучыцца ВЕЛЬМІ ВЫРАЗНА чытаць апавяданне Р.Ігнаценкі 
"Баравікі ў хусцінках" (с. 45). Добра ведаць яго змест, быць гатовымі адказаць 
на пытанні (галоўныя героі, тэма, асноўная думка, падзеі, значэнне слоў).

Комментариев нет:

Отправить комментарий