суббота, 14 октября 2023 г.

 

Пазакласнае чытанне

Дарагія дзеці!
Акрамя ўрокаў літаратурнага чытання у нас будуць праходзіць урокі 
пазакласнага чытання. Да ix вы будзеце рыхтаваць творы самастойна 
(не з падручніка, а з іншых крыніц, у асноўным, з хрэстаматыі, якую купілі
 вашы бацькі для 2 класа). 
Тэма нашага першага пазакласнага чытання, якое адбудзецца 
24 кастрычніка,  «Восеньскія гісторыі».
Да ўрока неабходна:
1) навучыцца ВЫРАЗНА і БЕЗ ПАМЫЛАК чытаць 
казку К.Каліны "Верасень"
2) ведаць ПРЫКАЗКУ пра восень на беларускай мове, умець яе тлумачыць;
4) з дапамогай бацькоў стварыць 1 слайд агульнай прэзентацыі ТУТ : на якім размясціць 
прыказку пра восень на беларускай мове.
Звяртаю вашу ўвагу на цудоўны беларускамоўны часопіс для дзяцей "Вясёлка", 
на старонках якога вы лёгка можаце знайсці невялікія і зразумелыя дзецям 
творы, каб падрыхтавацца да ўрокаў пазакласнага чытання. "Вясёлку" можна 
выпісаць - у такім разе ў вас будзе асабістая бібліятэка твораў на розную
 тэматыку, а можна звярнуцца на афіцыйны сайт часопіса або 
зайсці ў бібліятэку. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий