Дарагія дзеці!
Акрамя ўрокаў літаратурнага чытання у нас будуць праходзіць урокі
пазакласнага чытання. Да ix вы будзеце рыхтаваць творы самастойна
(не з падручніка, а з іншых крыніц, у асноўным, з хрэстаматыі, якую купілі
вашы бацькі для 2 класа).
Тэма нашага першага пазакласнага чытання, якое адбудзецца
24 кастрычніка, «Восеньскія гісторыі».
Да ўрока неабходна:
1) навучыцца ВЫРАЗНА і БЕЗ ПАМЫЛАК чытаць
казку К.Каліны "Верасень"
2) ведаць ПРЫКАЗКУ пра восень на беларускай мове, умець яе тлумачыць;
4) з дапамогай бацькоў стварыць 1 слайд агульнай прэзентацыі ТУТ : на якім размясціць прыказку пра восень на беларускай мове.
Звяртаю вашу ўвагу на цудоўны беларускамоўны часопіс для дзяцей "Вясёлка", на старонках якога вы лёгка можаце знайсці невялікія і зразумелыя дзецям
творы, каб падрыхтавацца да ўрокаў пазакласнага чытання. "Вясёлку" можна
выпісаць - у такім разе ў вас будзе асабістая бібліятэка твораў на розную
тэматыку, а можна звярнуцца на афіцыйны сайт часопіса або
зайсці ў бібліятэку.